Приветствую Вас Гость | Могилевская Интернет-Галерея | Регистрация | Вход
Логотип - Могилевская Интернет-Галерея
Меню сайта
Категории каталога
Фото-жизнь [35]
Все о фотографии [4]
Основы композиции [6]
Имена белорусской фотографии [6]
Виды съемки [1]
Авторы [25]
Обработка изображений [3]
Законодательство [14]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Друзья сайта
Поиск. Информация.

Сейчас на сайте: 0
Гостей: 0
Пользователей: 0

Поздравляем
с Днем Рождения!!!

xpol(30)
Могилевская Интернет-Галерея » Статьи » Имена белорусской фотографии

Права на погляд. З.Шегельман
Час няўмольны. Ён ляціць, іншы раз не пакідаючы следу ў нашай памяці. Спыніся, імгненне! Стань вечнасцю! У мастацтве гэта магчыма.


Сельская девочка

Наведвальнікі выстаўкі мастацкай фатаграфіі “Пераадоленне” члена абласнога фотаклуба “Магілёў” Зіновія Шэгельмана яшчэ раз у гэтым пераканаліся. Тут каля 150 работ – вынік дзесяцігадовай творчасці аўтара. З дзесяткаў, соцень імгненняў мастак выбірае толькі адно, якое з’яўляецца квінтэсенцыяй стану, настрою.
Нараджаецца вобраз. Вобразнасць – адна з характэрных рыс творчасці Шэгельмана. Вельмі часта фатаграфію разглядаюць толькі як фактычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Але не трэба забываць, што мастацкая фатаграфія – гэта не толькі праламленне свету праз аб’ектыў фотаапарата, але самае галоўнае – праламленне праз душу і думкі майстра. Ён мае права на свой светапогляд, права выстаўляць на суд гледача вобраз свайго ўспрыняцця.


Елена

Суб’ектыўны аб’ектыў Шэгельмана паказвае нам самыя розныя фрагменты рэальнасці. І ўжо наша права згаджацца з ім або не, разважць над яго работамі, вырашаць, наколькі ён сугучны нашаму светаадчуванню. Гэта лепш, чым апынуцца ў ролі герояў вядомай байкі Міхалкова, незадаволеных карцінай мастака толькі таму, што там няма імі любімага агарода або жалудоў.


Празднік

Мне падабецца ў Шэгельмана тое, што ўсе дзесяць год пасля яго апошняй персанальнай выстаўкі ў Магілёве ён быў верны сабе, свайму творчаму крэда. Гэта адзінства знешняй прыгажосці і ўнутранага зместу фатаграфіі. Асабліва цудоўныя яго пейзажы – сапраўднае свята святла. “Вясна ў Чэбаксарах”, “Лістапад”, “Сельская раніца”, “Куток старой Рыгі”, “Жнівень”. Работы з серыі “Раніца на Бярэзіне” экспанаваліся на многіх савецкіх і замежных выстаўках, маюць вялікую колькасць узнагарод. Аб’ектыў фотамастака пільна ўглядаецца ў жыцце. Тут і жаночы партрэт і жанравыя сцэнкі, і аголенае цела, і прадметны свет. Пры такім шматтэм’і аўтар захоўвае свой почырк, лірызм. У яго фатаграфіях – завершанасць кампазіцыі, выразнасць малюнка. Пра высокае майстэрства аўтара сведчыць і прысвоенае яму званне мастака Міжнароднай федэрацыі творчай фатаграфіі пры ЮНЕСКА. У Беларусі такі тытул маюць Валерый Федарэнка і Павел Цішкоўскі з Магілёва, на жаль, памёршы. У творчым арсенале Зіновія Шэгельмана – удзел у 500 савецкіх і замежных выстаўках і салонах.

І. Савосіна Магілеўская праўда №31 (14 лютага 1990 г.)

Категория: Имена белорусской фотографии | Добавил: Алёфа (10.07.2008)
Просмотров: 298 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Другие статьи:
Елена Романова (Romashka)
Еще один плюс фотостудии
ГРАЖДАНСКИЙ КОДЕКС РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 7 декабря 1998 г. № 218-З (выдержки)
Каталог TUT.BY Rating All.BY Rambler's Top100 Могилевский Рыболов. Фотоальбом. Природа, трофеи, фестивали и соревнования.
Copyright © 2003-2008 BINRO.NET