Приветствую Вас Гость | Могилевская Интернет-Галерея | Регистрация | Вход
Логотип - Могилевская Интернет-Галерея
Меню Фотопортала
Категории каталога
Фото-жизнь [35]
Все о фотографии [4]
Основы композиции [6]
Имена белорусской фотографии [6]
Виды съемки [1]
Авторы [25]
Обработка изображений [4]
Законодательство [15]
Форум. Новости. Статьи.
Новое на форуме:

Свежие новости:

Последние статьи:
Форма входа
Логин:
Пароль:
Любители фотографии
Поиск. Информация. Фото.
Сейчас на сайте: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Поздравляем
с Днем Рождения!!!

gofa(21), ClaillphinS(40), utimokkkqsq(45)
Могилевская Интернет-Галерея » Статьи » Фото-жизнь

Проста, сціпла і цудоўна.
У гарадскім Доме культуры адкрылася персанальная фотавыстаўка Паўла Андрэевіча Цішкоўскага. На ей прадстаўлена больш сотні работ.

Няма чалавека, які б не любіў прыроду, не захапляўся ясным, блакітным небам, не радаваўся сонцу, не марыў аб цішыні лясоў, аб лугах, напоенных водарам кветак, аб прасторах палеў. І ў наш імклівы час, час магутнага развіцця тэхнікі, у час росту гарадоў, прырода для нас становіцца яшчэ больш жаданай , цягне да сябе сваей вечнай прыгажосцю. Любоў да прыроды роднага краю – галоўная тэма ў работах Паўла Цішкоўскага. Ен не абмяжоўваецца пасіўным назіраннем яе, а імкнецца зразумець таямніцу яе гармоніі і данесці да іншых.
А як гэта лепш зрабіць? Сродкаў мала. Чорна-белая фатаграфія не можа адлюстраваць ні блакітнага неба, ні чырвонага захаду. І ўсе ж Павел Цішкоўскі знаходзіць спосабы на невялікім кавалку фотапаперы паказаць прыгажосць прыроды, багацце яе колераў. Кампазіцыйная пабудова здымка, уменне выкарыстаць свет і цені дае магчымасць фотааматару з усей шчырасцю данесці да людей і канец лета, і восень, і зіму, і вясну. На здымку “Канец лета” выразна, лаканічна адлюстравана гэта пара года. Стог сена ў туманнай дымцы, бусел, які вось-вось адарвецца ад вярхушкі, хмары… Усе гэта хвалюе.
І не толькі на адным здымку такая пранікненасць, падкрэсленая прыгажосць. “Світанак”, “Вечарэе”, “Вячэрняя сімфонія”, “Радзіма”, “А лес стаіць загадкавы”, серыя здымкаў “Бярозы”, “Ранішні Дняпро” і многія іншыя работы адкрываюць цудоўны мір прыроды.
Уменне назіраць, “спыніць імгненне” дае магчымасць разам з аўтарам убачыць характары людзей (“Магіляўчанкі”, “Дамоў”, “А як вы думаеце?”), “схадзіць” на фотапаляванне на птушак і звяроў.
Умее аўтар і жартаваць. Серыя “Дзікуны”, “Падрыхтаваліся! Нырнулі” і іншыя здымкі даюць наведвальнікам выстаўкі вяселы настрой.
Вось як прадстаўляе выстаўку наведвальнікам праўленне Магілеўскага фотакінаклуба “Радуга”: “Фатаграфіі Паўла Цішкоўскага – гэта цэлы свет… Свет вельмі блізкіх і зразумелых нам вобразаў, свет сенняшні, сапраўдны, свет добры і паэтычны. Павел Андрэевіч спакойны і ўсмешлівы. Можа па-гэтаму на яго здымках такая цішыня, такая здіўляючая ігра ценяў і свету. Мастак по прафесіі і майстар мастацкай фатаграфіі… Адна якасць выдатна дапаўняе другую.
За дзесяць гадоў Павел Цішкоўскі дасягнуў многага. Яго здымкі можна бачыць у многіх газетах і часопісах нашай краіны. На замежных выстаўках у Балгарыі, ГДР, Югаславіі пад здымкамі, якія былі адзначаны дыпломамі і прэміямі, стаялі подпісы “П.Цішкоўскі”.
І яшчэ. Хочацца дапоўніць анатацыю арганізатараў некаторымі вытрымкамі з запісаў у кнізе водгукаў.
“…Гэта выстаўка зрабіла вас дарагім і блізкім для нас чалавекам.”
“…Проста, сціпла і цудоўна.”
“…Я вучаніца 3 класса. Мне вельмі спадабаліся вашы работы. Я таксама люблю фатаграфаваць і калі вырасту вялікая, то таксама паследую вашаму прыкладу.”
Водгукаў многа. У іх магіляўчане выказваюць свае захапленне, парады, пажаданні працягваць справу – карысную, цікавую, якая нясе людзям радасць сустрэч з фотамастацтвам.

А. Паўлянкоў
Магілеўская праўда №225, 15 лістапада 1974 г.

Категория: Фото-жизнь | Добавил: Алёфа (16.09.2008)
Просмотров: 1634 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Другие статьи:
Лиля Литина
Г.Карчевский. «Второе дыхание мастера»
Игорь Головачев

Каталог TUT.BY Rating All.BY Rambler's Top100 Могилевский Рыболов. Фотоальбом. Природа, трофеи, фестивали и соревнования.
Copyright © 2003-2010 BINRO.NET