Вы здесь

Магілеў і магіляўчане

Галінкі дрэва цягнуліся ўвысь, да святла і цяпла. Калі ранняй вясной яны збіраліся наклюнуцца пяшчотнай лістотай, іх бяздумна адпілавала грубая і бяздушная рука. Уладарная, жорсткая, якая стрыгла, гбалваньвела дрэвы розных узростаў і парод пад адзін грэбень, пад адзін узровень. Вузлаватая, знявечаная рнамі ліпа зноў і зноў страляла маладымі пабегамі, каб адчуць паўнату жыцця, але яе чакаў той жа лёс…


“SOS” П.Тишковский

На пасаду садоўніка, добрага, мудрага, які лашчыць, галубіць гадамі кожнае дрэўца паасобку, дапамагаючы яму раскрыць дадзенае прыродай, траплялі людзі прамаліненйнага мыслення. Якія гармонію бачылі ў абалваньванні ўсіх пад адзін стандарт, пад адну форму. Усё нестандартнае і нефамальнае чакала гільяціна… Як мы падобныя на гэта дрэва – прыходзіш да думкі, углядваючыся ў работу таленавітага фотамастака П. Цішкоўскага “SOS”! Не стала шчырага, улюбёнага ў свой горад і гаражан, надзеленага талентам незвычайнага бачання чалавека. Але яго творы жывуць, нараджаючы ў нас думкі і пачуцці, пытанні і адказы на іх.
Выстаўка “Магілеў і магіляўчане”, прысвечаная памяці П. Цішкоўскага, сабрала лепшыя работы прызнаных фотааматараў і пачынаючых, якія перанялі ў мастака Міжнароднай фэдэрацыі мастацкай фатаграфіі любоў да роднага краю і яго людзей. І якой бы горкай, часам пакутлівай яна ні была – застаецца любоўю. На выстаўцы экспануюцца здымкі двух нямецкіх фотааматараў, што працуюць у вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно” імя У.Леніна і паспелі таксама палюбіць наш горад і яго жыхароў. Гэта адчуваеш у работах Г.Штольца і М.Доса.
Трэба заўважыць, што гэта першая выстаўка магілёускіх фотааматароў, якую не кранулі ідэалагічныя нажніцы, падганяючы пад “виньетку ложной сути”. Выбуху ідэалагічнай дыверсіі ў сценах выставачнай залы адзялення Саюза мастакоў БССР, як бачым, не адбылося. Хаця тут сабрана нямала матэрыялаў, з незвычайна багатым зарадам. Фотамастакі праявілі высакароную сталасць, праігнараваўшы магчымасць прыцягнуць увагу сваіх землякоў да сваёй творчасці дэманстрацыяй аголенай натуры прадстаўніц Магілёва. Мастацтва сэкса, якім захапіліся многія сучаснікі куды больш, чым спасцігненнем майстэрства выхавання яго пладоў, не натхніла фотааматараў. Што падкрэслівае іх імкненне пранікнуць у касмічныя глыбіні душы.


“Веселая зима” З.Шегельман

І гэта ў большасці творчых шуканняў ім, на мой погляд, удаецца. Аўтары здымкаў паспяхова спрабуюць разбудзіць у кожным з нас асобу, здольную без рабскай залежнасці ад прынатага, зацверджанага, бласлаўлёнага, мысліць самастойна, перажываючы ўсё новыя і новыя моманты стану душы, яе работы… Асмысленне выпірае за рамкі лакальнасці, набываючы агульначалавечы характар. Аўтары, дакладней, большасць з іх, не гоняцца за выключнымі сітуацыямі, не інсцэніруюць іх, а выхопліваюць з рэальнага жыцця яго ямгненні.
Аднак не ўсе здымкі спыняюць толькі цудоўныя імгненні. Па сваёй сутнасці, а е мастацкім вартасцям. Высокамастацкім бачаннем свету, філасофскім роздумам вызначаюцца работы З.Шэгельмана “Раніца ў горадзе”, “Падгорная”, “Юбілейны мікрараён”… Падкупляюць жаноцкасцю, тонкім лірызмам здымкі І. Савосінай “Мастацкая гімнастыка”, “Лазня”. Апошняя сваім настроем, чалавечай цеплынёй як бы пераклікаецца з вядомай карцінай Пластава “Вясна”. Таямніцы жаночай душы ўтойваюць і халоднае металінае святло, якое заўважаеш у работах І. Савосінай “Супрацьстаянне”, “Вугал падзення”.
Свой вугал творчага ўзлёту настойліва шукае А. Ліцін. Яго позірк выхоплівае партрэт “Таццяна”, фрагмент пушкінскага свята “Рэтра”… Але Аляксандра больш прыцягвае публіцыстычнасць, якая ілюструецца цыклам “Абуджэнне”, “Канвеер”. Здольны фотамайстар нярэдка паддаецца настрою натоўпа, збіваецца на ноткі заляцання перад ім. На мой погляд, вылаўленны момант выступлення на мітынгу старшыні гарадскога Савета Д. Сівіцкага далёка не той, які падкрэслівае характар гэтага чалавека. Надуманым, лічу, з прытэнзіяй на глыбокі сімвалізм ўяўляецца партрэт хлопчыка з газетай “Абуджэнне” у руцэ. Маленькі герой з аднолькавай адказнасцю мог бы трымаць у руках “Капітал” або “Майн Кампф”…


“Нежность” В.Аверкин

Калі мы гаворым пра ачышчэнне грамадства, яго аздараўленне, то павінны пачынаць гэты працэс з сябе. Кожны з нас мае патрэбу ў адраджэнні сябе праз набыцце веры ў агульначалавечыя ідэалы. Кожны – перш за ўсё чалавек, а потым ужо даследчык, паклоннік Платона, Хрыста бо Маркса. Нам так не хапае чалавечай высакароднасці! Забыццё маральных прынцыпаў раз’ядае чалавечую асобу, узбуджае не лепшыя інстынкты, збаўленне ад якіх дапамагло некалі чалавецтву выбіцца ў людзі.
Але гэта не значыць, што кожны з нас павінен падначаліць сябе аўтарытарнасці, калектыўнай свядомасці. Асоба ў нас нараджаецца з пратэсту супраць гэтай тыраніі. Тыраніі быць усім пад адзін узровень, крочыць толькі ў нагу. Між тым, многія із нас згубілі цікаўнасць ды нестандартнасць. Вось і магчымасць пагледзіць на сябе і свой горад вачамі фотамастакоў далека не кожнага натхняе. І выстаўку “Магілеу і магілеучане” не асаджае напорыстая чарга. Шкада. Шкада, што многія з нас упускаюць цудойны шанец абуджэння індывідуальнага мыслення, роздуму, пачутку.

У. Бардзілоўскі Магілеўская праўда №140 (26 ліпеня 1990 г.)